9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка і Мірны прадставяць Беларусь на «Ралан Гарос»

17
Азаранка і Мірны прадставяць Беларусь на «Ралан Гарос»

24 траўня ў Парыжы адбылося лёсаванне другога ў гэтым сезоне тэніснага турніру серыі «Вялікага шалома» - адкрытага чэмпіянату Францыі.

У асноўнай сетцы жаночага адзіночнага разраду на грунтавых кортах «Ралан Гарос» выступяць дзве прадстаўніцы Беларусі, паведамляе БелТА.

Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 3-е месца ў сусветным рэйтынгу, у першым раўндзе сустрэнецца з расейкай Аленай Веснінай (36). Раней яны сустракаліся паміж сабой чатыры разы, і ва ўсіх матчах поспех быў на баку беларускі.

Для Вікторыі Азаранкі цяперашні турнір у Парыжы 8-ы лікам, а яе лепшым вынікам з'яўляецца выхад у чвэрцьфінал у 2009 і 2011 гадах. У гэтым сезоне Вікторыя Азаранка перамагла першы турнір «Вялікага шалома» - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а затым падолеле і на турніры ў Досе. Усяго ў яе прафесійнай кар'еры 16 чэмпіёнскіх тытулаў пад эгідай ВТА.

Беларуска Вольга Гаварцова (64) ў стартавым паядынку ў сталіцы Францыі згуляе з францужанкай Марыён Барталі (13). Пакуль у іх вочных сустрэчах Гаварцова саступае 1:2.

У пяці папярэдніх выступах у Парыжы Вольга двойчы выходзіла ў 3 раўнд адзіночных спаборніцтваў (2008, 2009). У парным разрадзе Гаварцова ў 2010 годзе таксама праткнулася ў 3-й кола турніру.

У спаборніцтвах мужчын беларус Уладзімір Ігнацік (154) не здолеў прабіцца скрозь сіта кваліфікацыі, саступіўшы ў першым раўндзе прадстаўніку Казахстана Міхаілу Кукушкіну (223) - 5:7, 1:6.

У спаборніцтвах мужчынскіх пар за аднаго з галоўных фаварытаў уважаецца беларуска-румынскі дуэт Максім Мірны/Хорыя Тэкаў. Сваіх спаборнікаў яны даведаюцца ў панядзелак, 26 траўня.

У гэтым годзе агульны прызавы фонд «Ралан Гарос» складае 21 млн еўра.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках