9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таджыкістан заблакаваў YouTube з-за відэа з Рахмонам

54

Відэахостынг заблакаваны з-за роліка, у якім нецвярозы кіраўнік Таджыкістана спявае на вяселлі сына.

Рашэнне аб блакаванні доступу да YouTube прынята службай сувязі пры ўрадзе Таджыкістана, заявіў старшыня асацыяцыі інтэрнэт-правайдэраў рэспублікі Асамідзін Атоеў. Афіцыйнай інфармацыі пра прычыны закрыцця сайта няма - прадстаўнікі ведамства не даюць каментароў на гэты конт, паведамляе РІА «Новости».

Загад аб закрыцці сайта, распавёў ён, паступіў па СМС і электроннай пошце. Толькі адзін з шасці інтэрнэт-правайдэраў краіны адмовіўся закрываць доступ да рэсурсу.

Атоеў таксама адзначыў, што прычыны блакіроўкі сайта незразумелыя, і кіраўніцтва краіны ад каментароў адмаўляецца.

СМІ, у сваю чаргу, мяркуюць, што знакаміты відэахостынг закрылі з-за таго, што на яго абшары трапіла відэа з вяселля сына прэзідэнта Эмамалі Рахмона - Рустама Эмамалі. На гэтых кадрах меркавана нецвярозы прэзідэнт спявае і танчыць, піша «Укрінформ».

Вяселле адбылося яшчэ ў 2007 годзе, але відэа з'явілася ў сетцы толькі 18 траўня.

YouTube блакуецца ў Таджыкістане ўжо ў трэці раз. Раней у краіне неаднаразова абмяжоўваўся доступ да сацыяльных сетак.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках