10 чэрвеня 2026, Серада, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заходнюю Еўропу засыпае снегам

38

Шэсць еўрапейскіх краін вымушаныя ратавацца ад зімы, якая раптам зноў настала.

У Францыі сіноптыкі зафіксавалі рэкорд: за ўсе 125 гадоў метэаназіранняў, упершыню, тэмпература паветра ў траўні апусцілася да 4-х градусаў. З-за вялікіх ападкаў, жыхары некалькіх горных раёнаў сапраўды адрэзаныя ад астатняга свету. Дарогу да сваіх дамоў яны вымушаныя пракопваць у снезе. Камунальныя службы нічога падобнага не чакалі і да працы прыступіць яшчэ не паспелі, або спадзяюцца, што снег пачне раставаць. Аднак, сіноптыкі асцерагаюцца, што новы тэмпературны рэкорд можа быць пабіты ў апошнія дні вясны, піша svodka.net.

Вось што кажуць мясцовыя жыхары:

«Кажуць, што калісьці ў гэтых месцах такое было, але гэта больш падобна на казку».

«За ўсё сваё жыццё такога не бачыў. Ды што там казаць, нават, для тых, каму за дзевяноста гэта ў навіну».

«Прырода як быццам з глузду з'ехала. Мы так і не дачакаліся снегу напярэдадні Калядаў, цяпер цярпення ледзь хапае, што б дацягнуць да цёплых і сонечных дзён».

Далёка не травеньскае надвор'е ўстанавілася ў гэтыя дні ў асобных раёнах Германіі, Бельгіі і Швейцарыі. Усяго шэсць-сем градусаў цяпла і снегапады замест звыклай для гэтага часу года спёкі. Не абышлі капрызы прыроды Італію і Іспанію - у самай гарачай еўрапейскай краіне мятуць завеі. Сіноптыкі просяць пацярпець яшчэ некалькі дзён.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках