ФК «Менск» упершыню выйграў Кубак Беларусі
5- 26.05.2013, 19:59
- 13,822
«Менск» у серыі пенальці выйграў у сталічнага «Дынама» 1:1 (4:1 па пенальці).
Фінальны матч за Кубак Беларусі прайшоў на стадыёне «Тарпеда» ў Жодзіна.
Галы забілі: у асноўны і дадатковы час - Сяргей Сасноўскі і Эрна Фігерэда, у серыі пенальці - Сяргей Ражок, Мікіта Букаткін, Аляксандр Сачыўка, Ігар Стасевіч, Віталь Кібук.
Футбалісты «Менска» другі раз запар выйшлі ў фінал кубкавых спаборніцтваў. У 2012 годзе каманда Вадзіма Скрыпчанкі, гуляючы з наваполацкім «Нафтанам», саступіла ў серыі пасляматчавых пенальці 3:4 (асноўны і дадатковы час - 2:2). У цяперашнім розыгрышы сталічныя футбалісты ўзялі верх над «Іслаччу» 3:0, «Гарадзеяй» 2:0, «Гомелем» 3:2 і «Тарпеда-БелАЗ» 1:0.
У выніку выйгрышу каманда атрымала пуцёўку ў Лігу Еўропы.