10 чэрвеня 2026, Серада, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзвычайнае здарэнне ў Баранавічах: на людзей абрынуліся будаўнічыя блокі

19

(абноўлена - 18:35) У Баранавічах моцны вецер абрынуў будаўнічыя блокі з даху над уваходам у краму.

Праз моцны вецер з даху дома № 8 на вул. Леніна, дзе вядзецца капітальны рамонт, проста над уваходам у краму абрынулася цэгла і будаўнічае смецце, піша intex-press.by.

«Я збіраўся на працу, чую - грукат. На балкон выйшаў, а там такое! Праз пяць хвілін «хуткая» прыехала, бачыў, як з крамы дзяўчыну і хлопца вынеслі. «Хуткая» не едзе, мабыць, дапамагаюць на месцы», - паведаміў адзін з жыхароў гэтага дома.

Як паведамляе «Інтэрфакс-Захад», у выніку падзення газасілікатных блокаў з 5 паверха пацярпелі дзве працаўніцы будаўнічай арганізацыі з Менска.

Паводле папярэдняй інфармацыі, газасілікатныя блокі з будаўнічых лясоў упалі на жанчын у выніку моцнага ветру. Жанчыны, якія праводзілі будаўнічыя працы ў доме N 8 на вул. Леніна ў Баранавічах, схаваліся ад дажджу пад навес. Жанчын выратавала тое, што яны былі ў будаўнічых касках.

Паводле папярэдняй інфармацыі, цяжкіх траўмаў жанчыны не атрымалі. Медыкі, што прыехалі на месца здарэння, надалі дапамогу.

На месца здарэння прыехалі супрацоўнікі інспекцыі аховы працы, пракуроры, следчыя.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках