10 чэрвеня 2026, Серада, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Беларуссю пранёсся ўраган

2
Над Беларуссю пранёсся ўраган

У выніку моцнага ветру за мінулыя суткі ў Беларусі былі абясточаныя больш за 800 населеных пунктаў.

Па дадзеных «Белэнерга» за мінулыя суткі на тэрыторыі рэспублікі былі абясточаныя больш за 800 населеных пунктаў, 120 сельскагаспадарчых будынкаў, 2428 трансфарматарных падстанцый, пашкоджаныя 184 лініі электраперадачы, паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.

Акрамя гэтага, з прычыны парываў ветру (да 21 м/с) у мінулы панядзелак пацярпелі 48 населеных пунктаў. Пашкоджаныя дахі 95 жылых дамоў, 3-х аб'ектаў сацкультбыту, 1 вытворчага і 70-ці сельскагаспадарчых будынкаў. Вядуцца аднаўленчыя работы.

У міністэрстве адзначылі, што адключэнні аператыўна ліквідаваліся аварыйнымі брыгадамі. Па стане на раніцу аўторка застаюцца без электразабеспячэння 15 населеных пунктаў у Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласцях.

Нагадаем, два месяцы таму, 15 сакавіка, на Беларусь абрынуўся магутны снежны шторм «Хавер». Тады ў многіх рэгіёнах краіны за два дні выпала месячная норма ападкаў, быў абцяжараны рух, не працаваў грамадскі транспарт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках