10 чэрвеня 2026, Серада, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матчы «Ралан Гарос» затрымліваюцца з-за дажджу

1
Матчы «Ралан Гарос» затрымліваюцца з-за дажджу

Старт трэцяга гульнявога дня «Ралан Гарос» затрымліваецца з-за дрэннага надвор'я.

Уначы ў Парыжы, дзе стартаваў другі турнір «Вялікага шлема» ў сезоне, прайшоў дождж, а раніцай тэмпература паветра апусцілася да 10 градусаў цяпла, піша «Прессбол».

Прыкладна за паўгадзіны да пачатку гульнявой праграмы аўторка над французскай сталіцай ізноў праліўся дождж. Пакуль старт матчаў адкладзены на няпэўны час.

Нагадаем, што на цэнтральным корце турніру ў 12:00 па беларускім часе павінен быў стартаваць матч першага круга паміж беларускай Вольгай Гаварцовай і францужанкай Марыён Барталі. На турніры Беларусь таксама прадставяць Вікторыя Азаранка і Максім Мірны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках