Пад Слуцкам выпаў град дыяметрам 20 міліметраў
4- 28.05.2013, 13:41
- 46,236
Незвычайную прыродную з'яву зафіксавала мясцовая метэастанцыя.
Яе маглі назіраць 27 траўня каля 16.00. Град працягваўся каля 10 хвілін, пацярпелых няма, паведамляе прэс-служба МНС.
Нагадаем, учора па шэрагу раёнаў Беларусі пранёсся ўраган. Былі абясточаныя больш за 800 населеных пунктаў, 120 сельскагаспадарчых будынкаў, 2428 трансфарматарных падстанцый, пашкоджаныя 184 лініі электраперадачы. У Баранавічах моцны вецер абрынуў будаўнічыя блокі з даху над уваходам у краму.
Фота з архіву