Матч Азаранка - Вясніна перанесены на заўтра
1- 28.05.2013, 17:38
- 9,570
Матч Вікторыя Азаранка (Беларусь) - Алена Вясніна (Расея) на «Ралан Гарос» перанесены на 29 траўня з-за дажджу.
Арганізатары «Ралан Гарос» прынялі рашэнне аб пераносе некалькіх матчаў трэцяга гульнявога дня на сераду, 29 траўня, перадае championat.com.
У прыватнасці, з-за дажджу ў аўторак не адбудуцца сустрэчы Марыя Кірыленка (Расея) (12) - Ніна Братчыкава (Партугалія); Вікторыя Азаранка (Беларусь) (3) - Алена Вясніна (Расея) і Петра Квітава (Чэхія) (7) - Араван Рэзаі (Францыя) (WC).
Нагадаем, на турніры Беларусь прадстаўляюць Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова і Максім Мірны.