10 чэрвеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Зараз траўма мяне не турбуе

6
Вікторыя Азаранка: Зараз траўма мяне не турбуе

Пра тое, як далёка прасунецца па турнірнай сетцы «Ралан Гарос», тэнісістка пакуль не думае.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, перамогшы Алену Вясніну ў 1-м крузе «Ралан Гарос», выказала здзіўленне, што яе суперніца не патрапіла ў лік сеяных на турніры, піша «Прессбол».

«Складаны матч першага круга. Здзіўляюся, што Вясніна не была сеянай. Мы вельмі добра ведаем адна адну. Я была вельмі сканцэнтраваная на гульні. Рада, што паспяхова завяршыла другі сэт. Рада, што мая падача становіцца лепш, я працую над гэтым. Вясніна добра прымае, бо яна шмат выступае ў парных турнірах. У важных момантах я дзейнічала агрэсіўна. Складана гуляць супраць знаёмай і калегі па парных выступах, але на корце пра гэта трэба забываць. Трэба думаць, як ты гуляеш, а не супраць каго. У мяне ёсць час аднавіцца да наступнага паядынку. Упэўнена, што буду гатовая. Я прымаю рэчы такімі, якія яны ёсць. Нязручны расклад у тым ліку. Траўма мяне не турбуе, зараз, ва ўсякім выпадку. Ніколі не ведаеш, калі атрымаеш траўму. Пра тое, як далёка прасунуся па турнірнай сетцы, не думаю», - сказала Азаранка.

Нагадаем, наступнай суперніцай Азаранкі будзе немка Аніка Бек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках