25 красавiка 2024, Чацвер, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачынае працу гішпанскі візавы цэнтр

7
У Менску пачынае працу гішпанскі візавы цэнтр

З 31 траўня 2013 года візу ў Гішпанію можна атрымаць у гішпанскім візавым цэнтры ў Менску.

Пасольства Каралеўства Гішпаніі ў Расейскай Федэрацыі праінфармавала МЗС Беларусі аб тым, што з 31 траўня 2013 года змяняецца парадак падачы і атрымання візы для паездак у Гішпанію.

З гэтай даты на даручэнне гішпанскай стараны дакументы на атрыманне віз у Гішпанію будуць прымацца ад грамадзян Рэспублікі Беларусь Візавым цэнтрам, размешчаным на адрасе: 220030 г. Менск, вул. Інтэрнацыянальная, д.36-1, 5-ы паверх, офіс 522, тэл. +375 17392 34 92. Дадатковая інфармацыя на сайце www.spainvisa-belarus.com.

Пасольства Гішпаніі таксама паведамляе, што турыстычныя агенцтвы і прыватныя асобы - грамадзяне Беларусі маюць магчымасць афармлення візы непасрэдна ў консульскім аддзеле Пасольства Гішпаніі ў Маскве, не звяртаючыся да паслуг Візавага цэнтра.

У сувязі з пачаткам працы Візавага цэнтра Пасольства Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спыняе прадстаўленне інтарэсаў Каралеўства Гішпаніі ў Рэспубліцы Беларусь у дачыненні да дэлегаваных правоў на выдачу віз у краіны Шэнгенскага пагаднення і не будзе далей прымаць грамадзян, якія афармляюць дакументы на атрыманне візы для паездкі ў Гішпанію.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках