20 красавiка 2024, Субота, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдвард Лукас: Трэба пашыраць санкцыі супраць «кашалькоў» Лукашэнкі

45
Эдвард Лукас: Трэба пашыраць санкцыі супраць «кашалькоў» Лукашэнкі

Беларускія алігархі не могуць хадзіць па крамах Лондана і навучаць сваіх дзяцей на Захадзе.

Вядомы журналіст, рэдактар міжнароднага аддзела ўплывовага брытанскага часопіса The Economist Эдвард Лукас даў інтэрв'ю сайту charter97.org.

- Эдвард, у нядаўнім інтэрв'ю вы сказалі, што дні Пуціна палічаныя. Што наконт Лукашэнкі? Яго дні, спадзяемся, таксама палічаныя?

- Так, я думаю, што мы назіраем павольнае паспяванне беларускага грамадства. Стабільнасць была козырам Лукашэнкі, але я думаю, што з'явілася новае пакаленне беларусаў, якое хоча пераменаў больш, чым стабільнасці. Cтабільнасць, якую абяцаў Лукашэнка, вядзе да стагнацыі. Таму можна сказаць пра глыбокую гатоўнасць да палітычных зменаў у грамадстве, якая з'яўляецца дрэнным знакам для Лукашэнкі.

Мы можам сцвярджаць, што Беларусь атрымала ў спадчыну ад савецкага мінулага постсавецкую пухліну. Але цяпер яна можа стаць больш нармальнай краінай. Лукашэнка з'яўляецца ненармальным лідарам, а ненармальны лідар не можа забяспечыць выжыванне нармальнай краіны.

- А якой павінна быць стратэгія Еўрапейскага Звяза ў дачыненні да Лукашэнкі?

- Гэта вельмі складанае пытанне. Вельмі. Мы паспрабавалі ўсё. Мы ўводзілі санкцыі, спрабавалі наладзіць добрыя адносіны, пагражалі, ігнаравалі. Я лічу, што нам неабходна сканцэнтравацца на паглыбленні магчымасцяў кантактаў з беларускім народам. Еўропа павінна ўзаемадзейнічаць з грамадзянскай супольнасцю, студэнтамі, турыстамі. Мы проста павінны паспрабаваць дамагчыся таго, каб беларусы адчувалі сябе часткай Еўропы. Тады яны пераканаюцца ў недарэчнасці Лукашэнкі.

Я не ўпэўнены, што санкцыі, якія ёсць цяпер, сапраўды працуюць. Яны могуць быць нават на руку Лукашэнку. Гэта на самай справе вельмі дрэнна. Я лічу, што мы павінны быць больш гуманнымі да простых беларусаў, як прапаноўваў Радаслаў Сікорскі. Думаю, што калі мы будзем дастаткова цярплівыя, але пры гэтым рашучыя, шчодрыя і адкрытыя, то эфект не прымусіць сябе чакаць.

- Зараз рэалізуецца новая, дакладней старая ініцыятыва Еўрапейскага Звяза спрабаваць весці дыялог з Лукашэнкам.

- Можна пачаць вельмі прагматычны дыялог з чыноўнікамі сярэдняга ўзроўню. Я скептычна стаўлюся да дыялогу з прадстаўнікамі ўладаў, якія займаюць высокія пасады. Я не думаю, што Лукашэнка сапраўды хоча весці дыялог, ён проста выкарыстоўвае тыя магчымасці, якія з'явяцца дзякуючы гэтаму дыялогу, для сваёй выгады. Нам жа трэба дамагчыся таго, каб Лукашэнка выглядаў недарэчным. Гэта складана, і Еўрапейскаму Звязу неабходна працаваць у розных напрамках для таго, каб дамагчыся поспеху.

Я лічу, што найбольш эфектыўнымі будуць санкцыі накшталт тых, якія прадугледжвае «спіс Магніцкага» - супраць «кашалькоў» Лукашэнкі. У яго ёсць грошы на Захадзе - давайце замарозім іх, яго людзі падарожнічаюць на Захад - давайце іх спынім. Яны не могуць хадзіць па крамах Лондана і навучаць сваіх дзяцей на Захадзе.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках