29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Ізраіля не прыедзе ў Беларусь

33
Прэзідэнт Ізраіля не прыедзе ў Беларусь

Шымон Перэс не змог прыехаць у Беларусь. Радзіму бацькі наведала яго дачка.

Цвія Вальд - старэйшы выкладчык універсітэта Бэн-Гурыён у Негеве, генеральны дырэктар «Яўрэйскай Музы», паведамляе тэлеканал СТВ.

Мерапрыемствы, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння Шымона Перэса, прайшлі ўчора ў Валожыне і ў вёсцы Вішнева, на радзіме прэзыдэнта Ізраіля. У месным Доме культуры адбылося адкрыццё выставы «Шымон Перэс: шлях ад Віленскай вуліцы ў Вішневе на Прэзідэнцкую вуліцу ў Іерусаліме» і памятнага знака на месцы, дзе стаяў дом сям'і Перскіх і дзе нарадзіўся Шымон Перэс. Першапачаткова планавалася, што ў іх прыме ўдзел сам прэзідэнт Ізраіля. Аднак здароўе не дазволіла яму прыехаць у Беларусь.

Шымон Перэс - трэці ураджэнец Беларусі, які станавіўся прэзідэнтам Ізраіля. Першым прэзідэнтам гэтай краіны быў Хаім Вейцман. Ён нарадзіўся ў мястэчку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 60-я гады Ізраіль узначальваў Залман Шазар з-пад Стоўбцаў.

З пачатку 90-х Шымон Перэс быў у Беларусі двойчы. Нягледзячы на тое, што з Вішнева ён з'ехаў яшчэ дзіцем, падчас першага прыезду ён адразу пазнаў месца, дзе стаяў яго дом, і калодзеж, з якога сям'я брала ваду.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках