10 чэрвеня 2026, Серада, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» страціла касцюм «Доктара Хаўса»

43
«Белавія» страціла касцюм «Доктара Хаўса»

Канцэрт знакамітага брытанскага акцёра Х'ю Лоры адбудзецца заўтра ў Менску.

Ён арганізаваны ў падтрымку новага блюзавага альбома Didn't It Rain, рэліз якога адбыўся 6 траўня. Таму беларусы аднымі з першых стануць сведкамі старту гастрольнага тура Х'ю Лоры, які пачнецца якраз з канцэрту ў Менску. Гэта яго другі выступ у Беларусі. Затым артыст з'едзе ў Расею.

У беларускую сталіцу знакаміты брытанскі музыка і акцёр прыляцеў з Хельсінкі.

Напярэдадні стала вядома, што з-за хібы авіяперавозчыка - кампаніі «Белавія» - яго багаж не быў дастаўлены ў Менск, перадае РІА «Новости».

«Х'ю Лоры і яго музыкі ляцелі з Лондана ў Менск з перасадкай у Хельсінкі. Па нейкай прычыне ў Хельсінкі авіякампанія вырашыла замяніць абяцаны самалёт на меншы, і яшчэ па больш невытлумачальнай прычыне багаж музыкаў у гэты самалёт не ўлез. Наогул. А ў багажы былі іх асабістыя рэчы і сцэнічныя касцюмы, так што зараз Х'ю Лоры проста не ў чым выступаць. Вядома, канцэрт з-за гэтага мы адмяняць не будзем, але пэўныя цяжкасці ўзнікаюць. На шчасце, інструменты і абсталяванне едзе ў Менск на трэйлерах, а вось касцюмы прыйдзецца заўтра шукаць і купляць у Менску ці прыдумляць нешта яшчэ», - адзначыла прадстаўніца арганізатараў канцэрта.

Квіткі на канцэрт Х'ю Лоры, вядомага беларусам па галоўнай ролі ў серыяле «Доктар Хаўс», былі раскупленыя яшчэ ў красавіку.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках