19 лiпеня 2024, Пятніца, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал на матчы Беларусь-Славенія

185
Скандал на матчы Беларусь-Славенія

За спробу развярнуць вялікі бел-чырвона-белы сцяг беларусам выкруцілі рукі і вывелі з арэны.

Ахоўнікі не дазволілі развярнуць вялікі сцяг на матчы Беларусь-Славенія ў Швецыі, спаслаўшыся на тэхніку бяспекі. Тады беларусы зрабілі некалькі самаробных плакатаў з надпісамі «Рубон», «Беларусь, наперад» і іншымі і павесілі на трыбунах невялікія сцягі, паведамляе «Радыё Свабода».

Па словах Анатоля Міхнаўца, кіраўніка «Беларускай Нацыянальнай Памяці», ахоўнікі ўвесь час сачылі за заўзятарамі.

За 7 хвілін да заканчэння матчу актывісты развярнулі на трыбуне вялікі бел-чырвона-белы сцяг, той самы, які быў на матчы з Чэхіяй.

«На нас накінуліся ахоўнікі, ці гэта была паліцыя, не ведаю, пачалі выкручваць рукі. Нарэшце, нас проста выцягнулі з трыбуны і выпіхнулі з арэны, - распавядае Анатоль Міхнавец. - Тлумачыць свае дзеянні яны таксама не маглі. Я не ведаю, што ім там распавядаюць чыноўнікі з Беларускай хакейнай федэрацыі. Я сам падышоў да Ворсіна, але ён назваў бел-чырвона-белы сцяг анучай. Калі я сказаў, што перадам яго словы журналістам, ён быў не супраць. Для яго было адкрыццём таксама тое, што «Пагоня» знаходзіцца ў афіцыйным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі».

Анатоль Міхнавец спадзяецца, што ўсе вінаватыя ў інцыдэнце будуць пакараныя:

«Немагчыма, каб у Еўразвязе так ставіліся да нас і нашага нацыянальнага сцяга. Трэба раз і назаўжды ў гэтым пытанні паставіць кропку. Гэта парушэнне правоў чалавека і шведскіх законаў».

Шведская журналістка Ізабель Сомерфельд напісала ў сваім акаўнце ў «Фэйсбуку», што чарговы інцыдэнт са сцягам - дыскрымінацыя беларускіх заўзятараў і парушэнне федэрацыяй хакея свайго ўласнага статусу (артыкул 8).

«Швецыя зараз вартая шкадавання, так як шведская федэрацыя хакея стаіць на каленях перад дыктатарам... А як жа тады правы чалавека?», - пытаецца журналістка.

Старшыня Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін раней заявіў, што людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі на матчы былі «неадэкватнымі», што сярод іх былі чарнаскурыя і што «ім заплацілі за гэта грошы».

Заўтра шведскія палітыкі і праваабаронцы плануюць акцыю ў падтрымку дэмакратычнай супольнасці Беларусі.

Фотa - PIC-AGENCY

Напісаць каментар 185

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках