2 траўня 2024, Чацвер, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісію заклікалі абараніць бел-чырвона-белы сцяг

26
Еўракамісію заклікалі абараніць бел-чырвона-белы сцяг

Марэк Мігальскі заклікаў Еўракамісію і шведскія ўлады ўмяшацца ў скандал з беларускімі заўзятарамі падчас матчаў чэмпіянату свету ў хакеі.

Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце дэпутата Еўрапейскага парламента.

«Бел-чырвона-белы сцяг - гэта традыцыйны сімвал Беларусі, сімвал незалежнасці і дэмакратыі. Гэта абуральна, што ў краіне, якая з'яўляецца чальцом Еўрапейскага Звязу, душаць вызваленчыя імкненні беларусаў і караюць людзей за выкарыстанне сваіх народных сімвалаў», - гаворыцца ў заяве Марэка Мігальскага

У звароце да міністра замежных спраў і прэм'ер-міністра Швецыі еўрадэпутат падкрэсліў, што іх краіна, будучы ініцыятарам праграмы «Усходняе партнёрства», «павінна стаяць на варце выканання правоў чалавека ў Беларусі, падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя змены ў гэтай краіне».

«Тым больш здзіўляе дыскрымінацыя беларускіх заўзятараў за іх адданасць дэмакратычным сімвалам падчас матчаў, якія праходзяць у Швецыі», - заявіў ён.

Марэк Мігальскі праінфармаваў аб гэтым здарэнні шведскіх дэпутатаў Еўрапарламента, якіх ён заклікаў «усяляк спрыяць павазе беларускіх нацыянальных сімвалаў падчас спартыўных мерапрыемстваў у Швецыі».

Польскі еўрадэпутат таксама звярнуўся з лістом да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея (МФХ) Рэнэ Фазэля. «Менавіта МФХ прыняла пастанову аб забароне бел-чырвона-белага сцяга заўзятарамі, бо палічыла яго палітычным сімвалам. Хачу вас праінфармаваць, што гэты сцяг не з'яўляецца сімвалам ніводнай палітычнай партыі. Гэта традыцыйны гістарычны сімвал Беларусі, сімвал незалежнасці і дэмакратыі. Лукашэнка забараніў гэты сцяг, а за прыхільнасць да гэтых народных сімвалаў можна паплаціцца свабодай. Хацелася б звярнуць вашую ўвагу на той факт, што рэферэндум 1995 года, які ўвёў забарону на выкарыстанне сцяга ў Беларусі, суправаджаўся шматлікімі парушэннямі і маніпуляцыямі», - адзначыў ён.

Нагадаем, 3 траўня падчас хакейнага матчу Беларусь - Чэхія беларускія заўзятары вывесілі вялізны бел-чырвона-белы сцяг і харугву з выявай герба «Пагоня». Заўзятарам паспрабавалі перашкаджаць паліцыянты, аднак калі паміж імі завязалася бойка, на дапамогу беларусам прыйшлі шведскія заўзятары. У выніку беларусы ўсё ж такі здолелі развесіць свае бел-чырвона-белыя сцягі, і яны правіселі на трыбунах да канца матчу. Арганізатары чэмпіянату заявілі, што больш не пусцяць на трыбуны хакейнага стадыёна беларусаў з неафіцыйнай сімволікай. 5 траўня на матчы Беларусь - Славенія за спробу разгарнуць вялікі сцяг беларусаў, выкруціўшы рукі, вывелі са стадыёна.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках