19 красавiка 2024, Пятніца, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціны Шагала і Суціна прадалі на Christie's за 13 і 18 мільёнаў даляраў

15
Карціны Шагала і Суціна прадалі на Christie's за 13 і 18 мільёнаў даляраў

Карціна беларускага мастака Хаіма Суціна «Маленькі кандытар» была прададзеная на аўкцыёне Christie's за 18 мільёнаў даляраў.

Кошт карціны стаў аўкцыённым рэкордам для твора Хаіма Суціна.

«Маленькі кандытар» (на фота) быў галоўным лотам аўкцыённага дня на Christie's у сераду, 8 траўня. Эсцімэйт карціны складаў 16-22 мільёна даляраў. Напісаная ў канцы 1920-х гадоў карціна з'яўляецца часткай серыі партрэтаў парыжан-рабочых. Папярэдні аўкцыённы рэкорд кошту карцін Суціна («Партрэт мужчыны ў чырвоным шаліку») складаў 17,2 мільёна даляраў, ён быў устаноўлены ў 2007 годзе, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Agence France-Presse.

Таксама на аўкцыёне была выстаўленая карціна Марка Шагала (на фота) «Тры акрабата». Пры эстымэйце ў 6-9 мільёнаў даляраў яна пайшла з малатка за 13 мільёнаў, стаўшы другім найбольш дарагім лотам у рамках аўкцыённага дня. Варта адзначыць, што карціна Андрэ Дэрэйна «Партрэт мадам Маціс у кімано» пры ацэнцы ў 15-20 мільёнаў пакупніка не знайшоў.

Карціна Марка Шагала «Тры акрабата»
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках