28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат Мігальскі ініцыюе акцыю «Лукашэнка, Puck You!»

52
Еўрадэпутат Мігальскі ініцыюе акцыю «Лукашэнка, Puck You!»

На наступным тыдні ў Стакгольме пачынаецца з'езд Міжнароднай федэрацыі хакея.

У ходзе сустрэчы, якая пройдзе з 16 па 19 траўня, можа быць узнятае ізноў пытанне правядзення гэтага чэмпіянату ў Беларусі ў 2014 годзе.

Еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі, які ў пачатку 2012 года вядзе кампанію па пераносе турніру ў іншую краіну, мае намер выкарыстоўваць шанец зноў звярнуцца да прэзідэнта Федэрацыі Рэнэ Фазеля.

18 траўня офісам Мігальскага сумесна са шведскай праваабарончай арганізацыяй Östgruppen арганізуецца пікетаванне офіса МФХ у Стакгольме.

«Мы не згодныя, што такія буйныя спартыўныя мерапрыемствы пройдуць у апошняй дыктатуры Еўропы», - заявіў Марэк Мігальскі.

Кампанія «Лукашэнка, Puck You!» (Рuck у перакладзе з англійскай - шайба) пачынаецца сёння. Арганізатары запрашаюць далучыцца да групы facebook: https://www.facebook.com/groups/456007324484303/, дзе можна знайсці ўсю інфармацыю аб тым, як можна падтрымаць гэтую ініцыятыву.

Кожны можа выказаць сваю салідарнасць з беларускім народам і пратэст супраць чэмпіянату ў Беларусі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках