24 красавiка 2024, Серада, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка вярзе лухту

40
Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка вярзе лухту

Правадыр спрабуе прымітыўнымі спосабамі адцягнуць насельніцтва краіны ад эканамічных праблем.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі пракамэнтаваў некаторыя заявы Лукашэнкі, зробленыя падчас святкавання Дня Перамогі. Станіслаў Шушкевіч заявіў, што словы дыктатара адрасаваныя той частцы насельніцтва краіны, якая дрэнна інфармаваная і ведае пра тое, што адбываецца ў Еўропе і ў свеце, толькі са слоў БТ, перадае «Радыё Рацыя».

«Ён вярзе лухту для таго, каб пратрымацца ва ўладзе, бо яму трэба апраўдаць інфляцыю і дэвальвацыю грошай. А апраўдаць гэта немагчыма. Таму ён шукае вонкавых ворагаў. Прымітыў застаецца прымітывам. Усё робіць дзеля таго, каб захаваць сваю ўладу», - сказаў Станіслаў Шушкевіч.

Нагадаем, сёння Лукашэнка заявіў, што «суверэнная Беларусь увесь час знаходзіцца пад прыцэлам гармат неабвешчанай халоднай вайны». З ягоных слоў, «сёй-той на Захадзе так і не змог згадзіцца, што Беларусь не стала чарговай бананавай рэспублікай, што скача пад дудку заакіянскай дэмакратыі - нас душаць санкцыямі, абліваюць брудам паклёпу, уздоўж нашых межаў лётаюць вайсковыя самалёты NATO, ствараюцца новыя базы, чыняцца правакацыі».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках