«Беларусбанк» згадаў аб планах правесці IPO ў Лондане
5- 12.06.2013, 9:20
- 9,548
«Беларусбанк» аднавіў перамовы аб першасным размяшчэнні акцый на Лонданскай фондавай біржы.
Дамоўленасць пра гэта была дасягнутая яшчэ ў канцы траўня, калі дэлегацыя на чале са старшынём управы фінансавай установы Сяргеем Пісарыкам наведала брытанскую сталіцу. Пра гэта паведамляе прэс-служба банка.
Падчас візіту адбыліся перамовы з уплывовымі фінансавымі інстытутамі Вялікабрытаніі - Лонданскай фондавай біржай, страхавой карпарацыяй Lloyds, Financial Times, страхавой кампаніяй Chesterfield Group Leadhall, даччынай структурай Беларускай нафтавай кампаніі ў Вялікабрытаніі BNK UK, інвестыцыйным банкам Bank of INTESA SANPAOLO. Абмяркоўваліся перспектывы далейшага супрацоўніцтва.
У прыватнасці, дасягнутая дамоўленасць аб аднаўленні дачыненняў з Лонданскай фондавай біржай. Яшчэ ў 2007 годзе «Беларусбанк» рабіў тут сваю прэзэнтацыю, пачынаў падрыхтоўчыя работы для размяшчэнні IPO і аблігацый. Але глабальны фінансавы крызіс 2008 - 2010 гадоў, затым лакальны валютны крызіс 2011 адклалі гэтыя праекты. У выніку перамоў стораны выказалі гатовасць аднавіць работу для размяшчэння каштоўных папер «Беларусбанка».
Страхавыя кампаніі Lloyds, Chesterfield Group, Leadenhall Capital Markets. Lloyds падчас сустрэчы выказалі гатовасць да супрацоўніцтва ў галіне інвэстыцый, дастасаваных да страхавання (Insurance-Linked Investments).