У Беларусь прыехаў Нарышкін
27- 12.06.2013, 10:55
- 18,283
12 чэрвеня старшыня Дзяржаўнай Думы Сяргей Нарышкін прыбыў у Беларусь з працоўным візітам.
Чакаецца, што ён прабудзе ў Беларусі два дні і сустрэнецца з Лукашэнкам, паведамляе сайт Дзярждумы.
13 чэрвеня ў Менску таксама адбудзецца 44 сэсія «парламэнцкага сходу» (ПС) «саюза» Беларусі і Расеі. Расейская дэлегацыя на чале з Нарышкіным возьме ўдзел і ў паседжанні «круглага стала» ў рамках міжнароднага форуму «Еўразійская эканамічная перспектыва».
Нагадаем, Нарышкін быў абраны спікерам расейскай Дзярждумы ў снежні 2011 года. 5 красавіка 2012 года яго таксама абралі старшынём «парламэнцкага сходу» «саюза» Беларусі і Расеі (ПС СБР).