9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ адкрыла 45 дадатковых кас

9
БЧ адкрыла 45 дадатковых кас

Беларуская чыгунка праводзіць чынную працу для забеспячэння перавозак пасажыраў у летні перыяд.

Цяпер у Менску арганізаваная работа 45 білетных кас. Гэта на 9 кас больш, чым працавала ўлетку мінулага года. Адкрытыя дадатковыя касы на прыпынкавым пункце Інстытут культуры, у зале падвышанай камфортнасці «Клуб СВ» на чыгуначным вакзале, на вул.Варанянскага, 6, а таксама пяць дадатковых кас на вул.Бабруйская, 4.

Адрасы і час працы ўсіх чыгуначных білетных кас, а таксама інтэрактыўная карта, на якой можна знайсці месца іх размяшчэння ў Менску і Менскім раёне, змешчаныя на карпарацыйным сайце Беларускай чыгункі rw.by.

Акрамя таго, Беларуская чыгунка развівае сучасныя тэхналогіі продажу праязных дакумэнтаў і заклікае пасажыраў больш актыўна карыстацца магчымасцю набыцця квіткоў праз Інтэрнэт і аплатна-даведкавыя тэрміналы самаабслугоўвання, усталяваныя на вакзалах у Менску і Віцебску.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках