9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавыя запыты Лукашэнкі растуць

14
Нафтавыя запыты Лукашэнкі растуць

Беларусь плануе павялічыць ў 2014 годзе імпарт нафты з Расеі да 24 мільёнаў тон з чаканага ўзроўню ў 23 мільёны тон у гэтым годзе.

«У рамках нафтавага балансу з Расеяй на наступны год мы заклалі лічбу 24 мільёны тон. Такі аб'ём нафты патрэбен беларускім нафтаперапрацоўчым заводам для поўнай занятасці ў наступным годзе», - заявіла крыніца Прайм-ТАСС у беларускім профільным міністэрстве.

У 2013 годзе Беларусь папрасіла ў Расеі 23 млн тон замест прапанаваных РФ 18,5 млн тон. Пастаўкі нафты ў першых двух кварталах года ажыццяўляліся ў аб'ёме, зыходзячы з гадавой пастаўкі ў 23 млн тон - па 5,75 млн тон штоквартал.

Перамовы аб далейшых пастаўках сыравіны сёлета доўжацца: не пазней за 15 чэрвеня стораны павінны ўзгадніць аб'ём нафты на 3-і квартал гэтага года. Складанасці перамовам дадае ужываная летась беларускай стараной схема бязмытнага экспарту нафтапрадуктаў пад выглядам распушчальнікаў, на якой Беларусь і трэйдэры «ашчадзілі» блізу 1,5 млрд даляраў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках