29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламентары ўнеслі ў даклад Палецкіса 292 папраўкі

9
Еўрапарламентары ўнеслі ў даклад Палецкіса 292 папраўкі

Дэпутаты ўнеслі ў даклад, тэкст якога ўмясціўся на сямі старонках, амаль 300 паправак.

Яны пералічаныя ў дакуменце Камітэта па замежных справах Еўрапейскага парламента (пераклад - charter97.org).

Тэрмін унясення паправак у дакумент, падрыхтаваны Юстасам Палецкісам, скончыўся 12 чэрвеня. Парламентары ўнеслі 292 папраўкі.

Найбольш важныя з іх тычацца праблем масавых арыштаў, палітычна матываваных крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў апазіцыі і хвалі рэпрэсій супраць праваабаронцаў і незалежных СМІ.

Парламентары нагадваюць пра палітычных зняволеных, якія па-ранейшаму застаюцца за кратамі. Шэраг паправак датычацца свабоды сродкаў масавай інфармацыі, якія працуюць у Беларусі і вяшчаюць на Беларусь, і падтрымкі арганізацый, якія працуюць у галіне дэмакратыі і правоў чалавека, у тым ліку тых, якія вымушаныя знаходзіцца за мяжой.

Сярод дэпутатаў, якія ўнеслі свае папраўкі ў даклад Палецкіса, - Вернер Шульц, Яцэк Сарыюш-Вольскі, Марэк Мігальскі, Павел Коваль, Філіп Качмарэк, Яцэк Пратасевіч, Петэр Шцясны, Лібар Ручак, Эдуард Кукан і іншыя. Свае прапановы ўнёс і сам аўтар дакумента.

Нагадаем, даклад быў падрыхтаваны для Еўракамісіі, Рады ЕЗ і Службы знешніх дзеянняў Еўракамісіі па выніках візіту Юстаса Палецкіса ў Менск 18-21 сакавіка і выклікаў неадназначную рэакцыю ў Беларусі. Прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы раскрытыкавалі словы пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне ў 2012 годзе. Палецкіс, у сваю чаргу, сцвярджае, што такую выснову ён зрабіў на падставе інфармацыі беларускіх праваабаронцаў. Пазней еўрадэпутат прызнаў: фармулёўка пра «паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека» ў справаздачы няўдала і будзе змененая.

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Яцэк Сарыюш-Вольскі паставіў пад сумнеў мандат Палецкіса. Ён сказаў, што аўтар скандальнай справаздачы аб сітуацыі ў Беларусі, ездзіў у Менск па ўласнай ініцыятыве або па запрашэнні мясцовых уладаў.

Нагадаем, Юстас Палецкіс фігуруе ў плане лорда Бэла па выратаванні рэпутацыі дыктатуры Лукашэнкі. Справаздача змяшчае пункт «Прамое лабіраванне», дзе гаворыцца пра працу з канкрэтнымі афіцыйнымі асобамі і палітыкамі ЕЗ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках