28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: ААЦ кантралюе мой старэйшы сын

255
Лукашэнка: ААЦ кантралюе мой старэйшы сын

«Ён верны чалавек, нікому не замінае», - заявіў беларускі дыктатар.

«Мяне папікаюць, што старэйшы сын хоча стаць прэзідэнтам, гэта бліжэй да праўды», - заявіў правадыр газэце «Известия в Украине».

Пры гэтым ён адзначыў, што сам не хоча, каб ягоны сын заняў гэтую пасаду.

«Але вы вельмі слушна спыталі, ці хачу я сыну прэзідэнцкай долі. Не хачу. Вы не ўяўляеце, што такое прэзідэнцтва для маёй сям'і. Я хачу, каб мае дзеці спакойна жылі і каб у нас кіямі ня кідалі.

Ніхто мяне не папікне ў тым, што я хачу, каб мае дзеці сталі прэзідэнтамі. Я, вядома, не змагу іх гэтага права пазбавіць, але старэйшы кажа, што яму стае майго прэзідэнцтва.

Мой старэйшы сын працуе маім памочнікам. Ён верны чалавек, нікому не замінае. Ён - дадатковая крыніца інфармацыі для мяне», - сказаў дыктатар.

Лукашэнка расказаў, што ягоны сын кантралюе беларускіх сілавікоў.

«Вось у Расеі, на Украіне хто сілавыя структуры кантралюе? Прэзідэнт? А як? Праблем жа дастаткова. У нас у Беларусі створаны кампактны аперацыйна-аналітычны цэнтр, у ім менш за сто чалавек. Яго кантралюе мой старэйшы сын. І паводле закону яму падкантрольная верхавіна спецслужбаў. Сыну баліць за бацьку, пракурор разумее, што ён падкантрольны, і суддзі разумеюць, што падкантрольныя. Калі галава не гнілая, хвост будзе круціцца. Але я ніколі не казаў сыну: я пайду, а ты застанешся», - заявіў беларускі кіраўнік.

Дыктатар таксама панаракаў на тое, што не дажыве да таго часу, калі аналагічнае жаданне з'явіцца ў ягонага малодшага незаконнанароджанага сына Колі.

«Мяне сталі папікаць, што Мікалай - мой наступнік. Але яму яшчэ трэба 30 гадоў, каб паспрабаваць стаць прэзідэнтам. Я ўжо на гэтым свеце да таго часу не буду», - сказаў Лукашэнка.

Таксама правадыр распавёў пра сваё бачанне стасункаў паміж Кіевам і Масквой. У прыватнасці, гаворка ішла аб газатранспартнай сістэме Украіны. Ён нагадаў пра продаж «Белтрансгаза» Расеі.

«Я ніколі не чуў, каб Расея прасіла Украіну аддаць транзітную трубу. Яна прасіла прадаць, гэта вялікая розніца. Мы таксама не гарэлі жаданнем прадаваць транзітны трубаправод. Але Расея будавала нітку Ямал-Еўропа. Вось Аляксей Мілер ў мяне надоечы быў, мы з ім гэта абмяркоўвалі. Уся інфраструктура ёсць, станцыі перапампоўвання. Мы зможам забяспечыць Польшчу і Прыбалтыку дадатковым газам. Як толькі попыт будзе, будаваць будуць тут у першачарговым парадку. Мы ім прадалі трубу «Белтрансгаза» за 5 млрд даляраў. Добрую трубу. Мы яе мадэрнізавалі, украінская сістэма астаецца ад нас.

Я не хацеў яе прадаваць і думаў, што нам гэта дае. Дадатковы вагар ціску на Расею? Мы можам дамовіцца і дамовіліся. Мы забяспечаныя прыродным газам у большым аб'ёме, мы маем кошт вышэйшы за расейскі, але ніжэйшы за ўкраінскі. Гэта таксама для нас вялікая падтрымка. За тыя грошы, якія ўжо мы атрымалі і якія зэканомілі, мы можам пабудаваць новую трубу паралельна. Узяць і пабудаваць. Але яна нам не патрэбная. Мы дамовіліся і стабільна атрымліваем газ», - сказаў Лукашэнка.

Правадыр заявіў, што ўважае за няслушную пастанову Кіева не прадаваць трубы Расеі.

«Украіна не аддае трубу. Ну, можа быць. Але пачалі будаваць Паўднёвую плынь, Паўночную плынь і ўсё - украінскія трубы застануцца ў зямлі.

Можа, расейцы занадта націснулі на Украіну, гэта няслушна. Украіна мае занадта вялікае самалюбства, я ведаю гэта з часоў войска, служыў разам з украінцамі. А яшчэ кажуць, што я часткова хахол. Наша апазіцыя знайшла мае карані паміж Чарнігавам і Кіевам. Віктар Юшчанка прапаноўваў мне знайсці мой радавод. А я казаў: навошта, якая розніца.

На украінцаў націснеш лішні раз, а яны на шкоду сабе не з'ядуць, дык панадкусваюць, - заявіў ён.

Таксама Лукашэнка распавёў аб малавядомых фактах, звязаных з тым часам, калі ён кіраваў саўгасам «Гарадзец». На жаль, знайсці пацверджанне гэтых фактаў мы не здолелі.

«Памятаю, калі я стаў кіраўніком саўгаса, мне далі стратнае прадпрыемства, і праз год-два яно стала мільянерам. Мы атрымалі збожжа, але складоў для яго не было. Дык я ім засыпаў усю ўзлётную палосу на нашым аэрадроме. Збожжа ніхто не хацеў забіраць і перапрацоўваць. Да нас прыехала абласная, раённая прэса, пачалі фатаграфаваць. Мяне ледзь не пасадзілі, але так пачалася мая праца», - пахваліўся Лукашэнка.

Інтэрв'ю газэце дыктатар даў падчас свайго візіту ў Кіеў, які пачаўся ўчора.

Нагадаем, у 2010 годзе быў прыняты ўказ Лукашэнкі «Аб цэнзуры інтэрнэту», абавязаўшы правайдэраў весці рэгістрацыю карыстальнікаў і захоўваць інфармацыю пра аказаныя ім паслугі. Кантроль інтэрнэту быў даручаны Аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры Лукашэнке. На аснове рашэнняў ААЦ і іншых кампетэнтных органаў складаецца спіс забароненых рэсурсаў. Правайдэры ў абавязковым парадку блакуюць доступ да іх для дзяржорганаў, устаноў адукацыі і культуры. Сярод забароненых апынуўся шэраг апазіцыйных рэсурсаў, уключаючы сайт charter97.org.

Фота: d-zholik.livejournal.com

Напісаць каментар 255

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках