19 красавiка 2024, Пятніца, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ хоча падзарабіць у Еўропе

53
БРСМ хоча падзарабіць у Еўропе

Праўладная арганізацыя не супраць адправіць сваіх актывістаў у ЕС, дзе заробак значна перавышае беларускi.

Пра такія планы распавёў першы сакратар БРСМ Ігар Бузоўскі у інтэрв'ю «Белорусской ниве».

«Традыцыйна студэнтам мы дапамагаем працаўладкоўвацца ў Расеі. Мы працягнулі ў гэтым годзе супрацоўніцтва са студэнцкімі атрадамі расейскіх грамадскіх арганізацый, так як сёння падтрымка ідзе яшчэ і з боку Пастаяннага камітэта «саюзнай дзяржавы». А вось сур'ёзных дамоўных адносін з іншымі краінамі пакуль няма, таму як гэта і візавыя, і квотныя абмежаванні, якія сёння ёсць у Еўразвязе. Так, можа, было б цікава хлопцам пабачыць Еўропу, папрацаваць у Польшчы на зборы ўраджаю трускаўкі, але і ў Расейскай Федэрацыі, і ў краінах-суседках ёсць на што паглядзець і чаму павучыцца. А там відаць будзе», - заявіў ён.

Нагадаем, менскія ўлады раней запатрабавалі ад БРСМ прыцягнуць студэнтаў на сталічныя будоўлі з-за недахопу рабочых. Планавалася, што яны будуць працаваць на ўзвядзенні новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, комплексу «Чыжоўка-Арэна», Студэнцкай вёскі, добраўпарадкаванні тэрыторый горада. Але, мабыць, зарплата ў краінах ЕЗ падабаецца актывістам праўладнай арганізацыі больш, чым тая, якую можна атрымаць у нашай краіне.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках