10 чэрвеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал Roland Garros

24
Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал Roland Garros

Беларуска Вікторыя Азаранка ў 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі абыграла італьянку Франчэску Ск'явоне - 6:3, 6:0.

Такім чынам, спартсменка паўтарыла сваё лепшае дасягненне ў кар'еры на Roland Garros - выйшла ў стадыю чвэрцьфіналу. Суперніца беларускі па наступным раундзе спаборніцтваў пакуль не вызначана.

Для Вікторыі Азаранка цяперашні турнір у Парыжы 8-ы па ліку, а яе лепшым вынікам з'яўляецца выхад у чвэрцьфінал у 2009 і 2011 гадах. У гэтым сезоне яна выйграла першы турнір «Вялікага шлема» - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а затым перамагла на турніры ў Дохе. Усяго ў яе прафесійнай кар'еры 16 чэмпіёнскіх тытулаў пад эгідай WTA.

Спаборніцтвы ў Парыжы, агульны прызавы фонд якіх складае 22 млн. еўра, завершацца 9 чэрвеня.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках