16 красавiка 2024, aўторак, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін: Казаць пра якасць адукацыі ў БДУ проста непрыстойна

26
Аляксандр Казулін: Казаць пра якасць адукацыі ў БДУ проста непрыстойна

Галоўны ўніверсітэт краіны пакуль яшчэ трымаецца за кошт спецыялістаў, якія працуюць за грошы.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў экс-рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, былы палітвязень Аляксандр Казулін, каментуючы заяву Сяргея Абламейкі аб тым, што дыплом БДУ «добры і моцны».

«Зыходзячы з маіх зносін з прафесарамі і супрацоўнікамі БДУ, магу сказаць, што ўзровень студэнтаў упаў значна. І не проста значна, а вельмі значна. Балы па тэставанні, пры якіх набіраюць людзей на платнае навучанне, становяцца проста непрыстойнымі для вядучага ўніверсітэта краіны. Як я ўжо сказаў, калі навучаюцца замежныя студэнты, якія не ведаюць ні рускай, а тым больш беларускай моў, то пра якую якасць дыплома БДУ на выхадзе можа ісці гаворка, не кажучы пра тое, што дыпломы купляюцца за грошы», - падкрэсліў вучоны.

Ён таксама адзначыў, што на думку досыць вялікай колькасці прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ, сёння ва ўніверсітэце існуе наплявацельскае стаўленне да працэсу навучання.

«Ужо не пытаюцца за якасць. Больш за тое, прымушаюць не ставіць «двойкі», каб выпускаць студэнтаў, якія плацяць грошы. БДУ заўсёды адрозніваўся найбольш высокай якасцю адукацыі, і яго дыплом сапраўды каціраваўся. Але калі адбываецца дэвальвацыя якасці адукацыі, то пра узровень ведаў спецыяліста, які выпускаецца, гаварыць ужо не даводзіцца. Гэта, на жаль, сапраўдны факт і неаспрэчная ісціна. БДУ пакуль яшчэ трымаецца за кошт тых спецыялістаў, якія працуюць за грошы, і ўніверсітэт можа мець хоць нейкі ўзровень, а калі яны сыдуць, то ўжо і ўзроўню не будзе. А гэта вельмі хутка адбудзецца», - лічыць Аляксандр Казулін.

Нагадаем, цяперашні рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заявіў пра тое, што ўзровень адукацыі ў БДУ не горш Гарварда.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках