Пасажырскі лайнэр сеў у Рыме без аднаго шасі
15- 8.06.2013, 13:59
- 43,681
У аэрапорце Фьюмічына ў Рыме здзейсніў аварыйную пасадку пасажырскі самалёт Airbus A320, паведамляе італійскае навінавае агенцтва ANSA.
На борце самалёта знаходзіліся 165 пасажыраў і шэсць чальцоў экіпажа, у выніку аварыйнай пасадкі тры чалавекі атрымалі нязначныя траўмы, паведамляе Lenta.ru.
Аэробус рабіў рэйс з Бухарэста. Пастанова пра аварыйную пасадку была прынятая праз тое, што ў самалёта адмовіла адно з шасі, і экіпаж вымушаны быў саджаць лайнер на пярэдняе і адно з бакавых шасі. Пры пасадцы самалёт нахіліўся набок, пасажыраў з яго эвакуявалі з дапамогай надзіманых трапаў.

Дзеля аварыйнай пасадкі адна з узлётна-пасадкавых палос Фьюмічына пакінула прымаць і адпраўляць самалёты.
Airbus A320 авіякампаніі Wizz Air рабіў рэйс з Бухарэста ў Рым і павінен быў сесці ў аэрапорце Чампіна. Пасля таго, як стала вядома аб непаладцы з шасі, экіпаж запытаў пасадку ў Фьюмічына праз больш працяглую ўзлётна-пасадкавую палосу.