20 красавiка 2024, Субота, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Наша пазіцыя застаецца цвёрдай

31
Карл Більт: Наша пазіцыя застаецца цвёрдай

Міністр замежных спраў Швецыі даў эксклюзіўнае інтэрв'ю charter97.org.

Карл Більт вядомы свой паслядоўнай і прынцыповай пазіцыяй у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Пасля падзеяў 19 снежня 2010 года міністр стаў адным з аўтараў нашумелага артыкула «Лукашэнка - лузер», у якім кіраўнікі МЗС Швецыі, Германіі, Польшчы і Чэхіі заявілі, што беларускі дыктатар прайграў прэзідэнцкія выбары.

Сёння кіраўнік МЗС Швецыі адказаў на пытанні галоўнага рэдактара сайта charter97.org Наталлі Радзінай.

- Спадар міністр, вы былі першым еўрапейскім палітыкам, які сустрэўся са мной пасля вызвалення з турмы і ўцёкаў з Беларусі. Гэта мяне вельмі падтрымала. Я ўбачыла ў вас чалавека, які турбуецца аб жыцці і лёсе кожнага палітычнага зняволенага. Сёння мы зноў чуем галасы прыхільнікаў «realpolitik» у адносінах да Беларусі. Як вы да гэтага ставіцеся?

- Еўрапейскі звяз праводзіць паслядоўную палітыку ў дачыненні да Беларусі, прытрымліваючыся прынцыповага падыходу. Пра гэта кажуць і нашы публічныя заявы з ацэнкай таго, што ў 2013 годзе ў Беларусі, у цэнтры Еўропы, ёсць палітычныя зняволеныя. Варта адзначыць, што палітыка Еўразвяза ў адносінах да «Усходняга партнёрства» заснаваная на каштоўнасцях. Мы ведаем, што падыход Еўразвяза да супрацоўніцтва, развіцця і росту вельмі прывабны для нашых суседзяў, пра што сведчыць іх імкненне да больш цеснага супрацоўніцтва з ЕЗ. Наша палітыка павінна быць адкрытай і ўключаць магчымасці для паглыблення супрацоўніцтва з усходнееўрапейскімі партнёрамі, у тым ліку і з Беларуссю, пры ўмове, што мы ўбачым прыхільнасць агульным дэмакратычным каштоўнасцям, вяршэнству закона і павазе да правоў чалавека, на чым і заснаваны Еўразвяз.

- 23 снежня 2010 года Радаслаў Сікорскі, Гіда Вестэрвеле, Карэл Шварцэнберг і вы напісалі артыкул «Лукашэнка - лузер» у The New York Times. У артыкуле вы далі дакладную ацэнку сітуацыі ў Беларусі і заявілі пра сваю прынцыповую пазіцыю ў адносінах да дыктатара Лукашэнкі. Чаму гэтая пазіцыя не стала асновай для палітыкі Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі?

- Я б сказаў, што многія думкі, выкладзеныя ў артыкуле, на самой справе дапамаглі вызначыць крокі, прынятыя Еўразвязам. Самым прыкметным знакам стала тое, што Еўразвяз узмацніў санкцыі супраць Беларусі да беспрэцэдэнтнага ўзроўню. Гэтыя санкцыі і еўрапейская палітыка крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю працягваюць дзейнічаць і сёння.

- Швецыя шмат робіць для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Карыстаючыся выпадкам, я дзякую вам за падтрымку сайта «Хартыя-97». Аднак такая падтрымка становіцца менш эфектыўнай, калі Еўразвяз прадпрымае спробы «ўзаемадзейнічаць» з дыктатарам. У канцы 80-х і пачатку 90-х Швецыя рашуча падтрымлівала краіны Балтыі ў барацьбе за незалежнасць і дэмакратыю. У тыя часы ніхто не прапаноўваў ніякага дыялогу з таталітарным рэжымам. Можа быць, варта вярнуцца такому прынцыпу адносінаў з Беларуссю?

- Галоўнай характарыстыкай палітыкі крытычнага ўзаемадзеяння Еўразвяза з'яўляецца спалучэнне выразна выяўленага і прынцыповага падыходу, заснаванага на каштоўнасцях, і пэўнага ўзроўню ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва з Беларуссю. Швецыя і Еўразвяз ніколі не лічылі, што спробы ізаляваць Беларусь або адмова ад дыялогу з Менскам прывядуць да станоўчых змен. Гэта відаць па нядаўняму рашэнню прыпыніць абмежаванне на ўезд у ЕЗ міністра замежных спраў Беларусі. Прызначыўшы чалавека, які знаходзіцца пад дзеяннем санкцый, на такі пост, Беларусь сама сябе ізалявала. Тым не менш, мы не верым, што забарона дыпламатычных кантактаў з Беларуссю вядзе нас наперад. Таму мы і пагадзіліся часова зняць візавыя абмежаванні.

- Вы адзін з ініцыятараў праграмы «Усходняе партнёрства». Што вы чакаеце ад саміту «Усходняга партнёрства» ў Вільні? Як вы думаеце, хто можа прадстаўляць Беларусь на сустрэчы?

- Калі разглядаць Беларусь у кантэксце дасягненняў некаторых удзельнікаў «Усходняга партнёрства», становіцца відавочным вялізны нерэалізаваны патэнцыял у еўрапейска-беларускіх адносінах. Гэта адзін з галоўных плюсаў прысутнасці Беларусі на сустрэчах «Усходняга партнёрства». На сустрэчы ў Вільні мы, напрыклад, збіраемся абмеркаваць стварэнне паглыбленай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю для чатырох краін-партнёраў, у той час як супрацоўніцтва з Беларуссю не развіваецца. Мы чакаем ад Менска крокаў па раскрыцці гэтага патэнцыялу.

- Ці ёсць у Еўразвяза стратэгія і палітычная воля дапамагчы Беларусі стаць свабоднай і дэмакратычнай?

- У Еўразвяза ёсць правільная стратэгія па Беларусі, і я не думаю, што ЕЗ збіраецца яе мяняць. У доўгатэрміновай перспектыве наш уклад у станоўчыя змены ў Беларусі можа выяўляцца ў прытрымліванні нашай цвёрдай прыхільнасці неабходнасці паважаць фундаментальныя каштоўнасці. Мы таксама павінны паказаць нашу гатоўнасць да развіцця адносін з Беларуссю, як гэта адбылося з іншымі партнёрамі ў рэгіёне, калі Беларусь будзе гатовая прыняць неабходныя крокі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках