28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст вынес папярэджанне «Перспектыве»

16

Улады помсцяць прадпрымальнікам за агульнанацыянальную забастоўку, якая прайшла 27 чэрвеня.

Міністэрства юстыцыі абвінаваціла грамадскае аб'яднанне (РГА) «Перспектыва» ў парушэнні патрабаванняў Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і вынесла пісьмовае папярэджанне.

У дакуменце, які атрымала арганізацыя, гаворка ідзе пра выступленне яе лідара Анатоля Шумчанкі перад прадпрымальнікамі на ГЦ «Ждановічы» і яго наступны арышт на 5 сутак, паведамляе прэс-служба аб'яднання.

У выпадку паўтарэння «парушэнняў» Мінюст пагражае паставіць пытанне аб прыпыненні дзейнасці «Перспектывы» або ліквідацыі ў судовым парадку.

У дакуменце адзначаецца, што старшынёй РГА «Перспектыва» Анатолем Шумчанкам на тэрыторыі Гандлёвага дома «Ждановічы» каля будынка «Свет моды-1» было арганізаванае несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

«Пры гэтым, як было паведамлена Менскім гарвыканкамам, дакументы аб правядзенні масавага мерапрыемства ў выканаўчы і распарадчы орган не падаваліся», - заяўляе Мінюст.

Нагадаем, у канцы чэрвеня на тэрыторыі «Ждановічаў» быў затрыманы старшыня РГА «Перспектыва» А.Шумчанка пасля сустрэчы з прадпрымальнікамі, ён быў асуджаны да 5-ці сутак адміністрацыйнага арышту. У гэты дзень у Менску і шэрагу рэгіёнаў Беларусі прадпрымальнікі правялі аднадзённую забастоўку, пратэстуючы супраць увядзення з 1 ліпеня тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза на прадукцыю лёгкай прамысловасці.

Минюст вынес предупреждение «Перспективе»
Минюст вынес предупреждение «Перспективе»
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках