28 верасня 2024, Субота, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерыя Навадворская: Захад не можа годна супрацьстаяць Лукашэнку

28
Валерыя Навадворская: Захад не можа годна супрацьстаяць Лукашэнку

Адсутнасць належнай рэакцыі на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі і Расеі, наносіць шкоду рэпутацыі дэмакратычных краін.

Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» вядомая дысідэнтка Валерыя Навадворская, каментуючы вынікі суда над адным з лідараў расейскай апазіцыі Аляксеям Навальным.

«Захад паўстае сёння зусім не ў лепшым святле - не можа годна супрацьстаяць ні Пуціну, ні нават Лукашэнку. А калі яны не ў стане з адным Лукашэнкам справіцца, то з Пуціным тым больш нічога не могуць зрабіць.

Зразумела, яны і не абавязаныя ратаваць Расею і Беларусь, але яны павінны клапаціцца аб сваёй рэпутацыі. А рэпутацыя вельмі пакутуе, рэпутацыя выглядае дрэнна.

Спачатку Абама са сваёй «перазагрузкай» усіх рассмяшыў, зганьбіў Амерыку. Постфактум, праўда, абвясцілі, што выбары ў Дзярждуму былі несправядлівыя і несвабодныя. Але трэба не віхляць, а выразна заявіць: не прызнаем легітымнасць Думы, не прызнаем «выбары», не прызнаем легітымнай улады Пуціна пры такіх умовах. Але яны гэтага не гавораць. Ім патрэбная нафта, ім патрэбны газ. Не ведаю, што ім трэба ад Беларусі. Па-мойму, там паласавацца няма чым», - сказала Валерыя Навадворская.

Нагадаем, учора вядомы апазіцыянер Аляксей Навальны быў прыгавораны да пяці гадоў калоніі па справе аб крадзяжы ў «Кіраўлесе».

Па версіі следства, фігуранты справы вымусілі дзяржпрадпрыемства заключыць заведама нявыгадную дамову, у выніку чаго яно панесла шкоду ў 16 млн рублёў.

Прысуд выклікаў масавыя пратэсты ў Маскве і іншых гарадах Расеі.

Сёння раніцай Аляксей Навальны быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках