24 траўня 2024, Пятніца, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтан» купляе аўтамабілі на паўмільёна еўра

49
«Нафтан» купляе аўтамабілі на паўмільёна еўра

Тэндэр на куплю 23 аўто ў добрай камплектацыі прадпрыемства абвясціла 20 чэрвеня.

Аб'ява аб куплі зарэгістраваная ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры коштаў за нумарам 2013-056563 ад 20.06.2013.

Дзяржаўнае акцыянернае таварыства хоча набыць 23 легкавых аўтамабіля з кузавам Liftback колеру «шэры металік» 2013 выпуску за кошт уласных сродкаў. Аўтамабілі павінны валодаць пярэднім прывадам, аб'ёмам рухавіка не больш за 1,8 літра і магутнасцю не менш за 180 л.с. Кандыцыянер, падагрэў сядзенняў, літыя дыскі і іншыя атрыбуты далёка не базавай камплектацыі, само сабой, абавязковыя.

Упадабаную марку аўто можна вызначыць па запытанай скрынцы перадач «DSG 7 ступеністая». Верагодна, гаворка ідзе пра аўтамабілі Volkswagen або Audi.

З улікам таго, што дзяржпрадпрыемствы не могуць купляць аўтамабілі даражэй 25 тысяч еўра, агульная сума пакупкі абмяжоўваецца сумай у 575 000 еўра.

Нам, як і астатнім грамадзянам Беларусі, уключаючы калектыў нафтахімічнага гіганта, цікава, як будуць выкарыстоўвацца гэтыя аўто. Карэспандэнт charter97.org звярнуўся на ААТ «Нафтан» з просьбай пракаментаваць такую буйную куплю, аднак раскрываць сакрэты на дзяржаўным прадпрыемстве адмовіліся.

«Мы сур'ёзнае прадпрыемства, такія пытанні з'яўляюцца камерцыйнай тайнай. Уся неабходная інфармацыя размешчаная на сайце дзяржзакупак», заявіла начальнік аддзела закупак Жанна Карэйша.

Тэндэрныя прапановы на ААТ «Нафтан» прымаюцца да 15:30 18 ліпеня.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках