18 красавiка 2024, Чацвер, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забаронены Менск-2 (Фото)

81

Украінскія блогеры апублікавалі новыя фота з дахаў беларускай сталіцы.

Падобная фотасесія, праведзеная ў канцы 2011 года расейскімі блогерамі, прыцягнула ўвагу праваахоўных органаў нашай краіны. Прычынай было тое, што сярод апублікаваных здымкаў былі не толькі малюнкі “рэжымных” аб'ектаў, але мінскае метро, у якім, па словах уладаў, пасля красавіцкага тэракту ўвялі павышаныя меры бяспекі. Аўтары здымкаў аспрэчылі гэтыя заявы.

На гэты раз, мяркуючы па здымках, апублікаваных у суполцы “Гэта Менск, дзетка”, ужо украінскім фатографам атрымалася зноў зафатаграфаваць не толькі плошчу Незалежнасці, але і будынак КДБ. Іншыя здымкі зробленыя з дахаў будынкаў насупраць чыгуначнага вакзала, а таксама з вядомага дома, пабудаванага алігархам Чыжом каля Траецкага прадмесця.

Фото: Георгий Ланчевский

“Фотаздымкі зрабілі тры дні таму. Хлопцы былі ў Мінску праездам. Трапіць на дахі будынкаў не склала адмысловай працы”, - распавёў сайту charter97.org адзін з рэдактараў суполкі.

Прапануем таксама здымкі з фотасесіі, якая была праведзена ў 2011 годзе.

Фото: Виталий Раскалов
Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках