11 снежня 2019, Серада, 8:13
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Міліцэйскае бязмежжа ў Докшыцах

47
Міліцэйскае бязмежжа ў Докшыцах

68-гадовага пенсіянера пазбавілі правоў кіроўцы і прысудзілі да штрафу, падрабіўшы вынікі судмедэкспертызы.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Мяне завуць Міхаіл Плыгаўка. Я пенсіянер 1945 года нараджэння. 11 чэрвеня 2012 года першы намеснік начальніка Докшыцкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Зміцер Шупенька на службовым аўтамабілі сутыкнуўся з маім аўтамабілем, прыпаркаваным з левага боку дарогі каля майго дома. Праезная частка ў абодва бакі была вольная, ніякіх перашкод не было. Потым ён прыбраў аўтамабіль з месца сутыкнення і пад пагрозай кайданкоў прымусіў прыбраць маю машыну ў двор. Ён выклікаў супрацоўнікаў ДАІ, і пад яго камандай яны складалі схему ДТЗ, да якой мяне не дапусцілі. Пасля гэтага мяне ў прымусовым парадку павезлі ў раённую бальніцу. Ніякіх папер пры мне ў бальніцы не складалі, а толькі сказалі падзьмуць у прыбор Алкатэст-203, які паказаў «адмоўна». Сам Шупенька знаходзіўся ў кабінеце лекара і сказаў паўтарыць працэдуру. Я прасіў, каб узялі аналіз крыві, але ён забараніў. Мяне адправілі за дзверы і сказалі ехаць дадому», - піша чытач.

Ён падкрэсліў, што намесніка начальніка РАУС пры ім не агледзелі, але ў пратаколе напісана, што ён цвярозы, а агляд адбываўся на прыборы Алкатэст-536 у адзін і той жа час.

«Пасля гэтага мне прывозілі нейкія паперы і давалі падпісваць у напаўсагнутым выглядзе. 23 чэрвеня 2012 года я даведаюся ад супрацоўніка ДАІ маёра Палачаніна, што тэст паказаў у мяне алкаголь. 21 ліпеня мяне робяць вінаватым: пазбаўляюць правоў на тры гады і выпісваюць штраф 1,9 мільёна рублёў. Я падаў дакументы ў Докшыцкі раённы суд», - паведамляе чытач.

Ён дадаў, што 16 жніўня 2012 года начальнік Докшыцкага РАУС адмяніў пастанову і накіраваў справу на паўторны разгляд з тым, што не быў праведзены аўтатэхнічную эксперымент і схему ДТЗ складаў яго падначалены.

«Справу не перагледзелі і перадалі ў абласную ДАІ, а мяне прымушалі напісаць заяву, што я не давяраю разглядаць справу Докшыцкаму РАУС. Я адмовіўся, але яны зрабілі ўсё без заявы. Я звяртаўся са скаргай на імя міністра ўнутраных спраў Беларусі Шуневіча, але ніхто яе не разглядаў. 21 сакавіка 2013 года я быў на прыёме ў Шуневіча, які забраў заяву і паабяцаў, што супрацоўнікі МУС разгледзяць справу і зробяць аўтатэхнічны эксперымент, пра што я прасіў яшчэ 11 чэрвеня 2012 года. Але да гэтага часу ніхто нічога не зрабіў», - адзначыў пенсіянер.