19 красавiка 2024, Пятніца, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі праваслаўных цэркваў з'язджаюцца ў Менск

101
Кіраўнікі праваслаўных цэркваў з'язджаюцца ў Менск

Разам з Патрыярхам Кірылам у Менск з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі прыбудуць яшчэ сем кіраўнікоў праваслаўных цэркваў свету.

Разам з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам у Менск для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі 29 ліпеня прыедуць яшчэ сем прадстаяцеляў праваслаўных цэркваў свету, перадае БелТА.

У Беларускай праваслаўнай царкве (БПЦ) растлумачылі, што ў сталіцы Беларусі чакаюць Патрыярха Александрыйскага Феадора, Патрыярха Іерусалімскага Феафіла, Патрыярха Грузінскага Ілію, Патрыярха Сербскага Ірынея, Архібіскупа Кіпрскага Хрызастома, Мітрапаліта Варшаўскага Саву, Мітрапаліта Амерыканскага Ціхана.

Ва ўрачыстасцях таксама прымуць удзел пастаянныя члены Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы, члены Сінода БПЦ. Усяго у святах прыме ўдзел больш за 80 архіпастыраў. «Мы чакаем прыбыцця ў Менск каля 50 тыс. паломнікаў з усіх дыяцэзій нашага Экзархата і сумежных дзяржаў», - сказалі ў БПЦ.

У Экзархаце нагадалі, што 29 ліпеня ў 09.30 на Менскім замчышчы пад адкрытым небам будзе здзяйсняцца Боская літургія, якую ўзначаляць запрошаныя прадстаяцелі іншых праваслаўных цэркваў і Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. За гэтым набажэнствам, як чакаецца, будуць маліцца тысячы вернікаў. Да месца здзяйснення літургіі ад сталічнага Пакроўскага храма ў Крупцах пройдзе шматлікі хрэсны ход. Пасля завяршэння набажэнства іерархі зробяць закладку памятнай граматы ў падмурак старажытнага праваслаўнага храма XI стагоддзя ў горадзе Менску. Далей адбудзецца ўскладанне вянкоў да манумента на плошчы Перамогі. Завершацца ўрачыстасці ва Усіхсвяцкай парафіі горада Менска, дзе Патрыярх Кірыл звернецца да вернікаў з першасвяціцельскім словам. Затым каля храма-помніка будзе праходзіць святочны канцэрт.

Акрамя таго, у Менск будзе прывезены крыж апостала Андрэя Першазванага. Святыня будзе знаходзіцца ў сталіцы з 28 ліпеня па 2 жніўня.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках