28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар гасцініцы «Планета» выкінуўся з акна

58
Дырэктар гасцініцы «Планета» выкінуўся з акна

Дырэктар менскай гасцініцы «Планета» пакончыў з сабой.

Матывы самагубства ўстанаўліваюцца. Як паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах, дырэктар ААТ «Гасцініца «Планета» пакончыў жыццё самагубствам.

Мужчына 1953 года нараджэння выкінуўся з балкона сваёй кватэры, размешчанай на восьмым паверсе ў доме на вуліцы Садовай ў Менску.

Гаворка ідзе пра Валерыя Агірэнку.

Прадстаўнікі гасцініцы ніяк не каментуюць тое, што адбылося. Апошні раз яго бачылі на працоўным месцы пазаўчора.

Нагадаем, адкрытае акцыянернае таварыства «Гасцініца Планета» належыць Упраўленню справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З студзеня 2013 года Упраўленне ўзначальвае Віктар Шэйман, якога вінавацяць у дачыненні да палітычных забойстваў у Беларусі.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках