29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ пра арышт святара: Без каментароў

6
КДБ пра арышт святара: Без каментароў

У КДБ не пацвярджаюць і не абвяргаюць інфармацыю пра затрыманне ксяндза Уладзіслава Лазара, настаяцеля парафіі Сашэсця Святога Духа ў Барысаве.

«Мы не каментуем гэтую інфармацыю», - заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе КДБ у панядзелак.

Афіцыйнай інфармацыі ад Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі таксама яшчэ не паступала.

Як паведамлялася раней, каля месяца таму быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ ксёндз Уладзіслаў Лазар, настаяцель парафіі Сашэсця Святога Духа ў Барысаве.

У мінулую пятніцу Лукашэнка заявіў пра затрыманне супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы. Супрацоўнік спецслужбаў, удакладніў ён, «не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках