19 красавiка 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп - у спісах КДБ

38
Ірына Халіп - у спісах КДБ

Журналістку затрымалі ў аэрапорце і не пускалі на рэйс у Варшаву.

Журналістка расейскай «Новой газеты» Ірына Халіп сёння мела намер вылецець у Варшаву для сустрэчы з мужам, лідарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэем Саннікавым.

Аднак, як паведаміла Ірына Халіп сайту charter97.org, пры рэгістрацыі на рэйс супрацоўнікі службы бяспекі аэрапорта «Менск-2» забралі ў яе пашпарт. Журналістцы паведамілі, што яна знаходзіцца ў нейкіх спісах КДБ і яе вылет у Польшчу неабходна ўзгадніць з Камітэтам дзяржбяспекі.

Пашпарт Ірыне Халіп вярнулі толькі за паўгадзіны да ўзлёту самалёта.

Нагадаем, што 19 ліпеня суд Партызанскага раёна Менска прыняў рашэнне вызваліць журналістку Ірыну Халіп ад крымінальнага пакарання за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня 2010 года па заканчэнні адтэрміноўкі прысуду. У міліцыі журналістку запэўнілі, што ўсе абмежаванні з яе знятыя.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках