25 красавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папскі легат кардынал Таран прыбыў у Менск

5
Папскі легат кардынал Таран прыбыў у Менск

Пасланец Папы Рымскага кардынал Жан-Луі Таран прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў святкаваннях з нагоды 400-годдзя прыбыцця абраза Маці Божай Будслаўскай.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер у Апостальскай нунцыятуры ў Менску.

«Кардынал Жан-Луі Таран мінулай ноччу прыбыў у Менск», - паведамілі ў прадстаўніцтве Святога пасаду ў Менску.

«У Менску кардынал правядзе шэраг сустрэч. У прыватнасці, сёння ў Палацы культуры прафсаюзаў адбудзецца прыём у гонар яго прыбыцця ў Беларусь. На дадзены прыём запрошаныя замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў Менску, рэктары шэрагу вышэйшых навучальных устаноў, службовыя асобы», - адзначылі ў нунцыятуры .

Там таксама праінфармавалі, што «5 ліпеня кардынал Таран прыбудзе ў Будслаў, дзе звернецца да беларускай моладзі. 6 ліпеня ў Будславе кардынал адслужыць імшу».

7 ліпеня ў 13.00 папскі легат адслужыць імшу ў менскім архікатэдральным касцёле, на імшу запрошаныя ўсе каталіцкія біскупы Беларусі, распавялі ў нунцыятуры.

Як заяўляў мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, з'яўляецца «адным з самых вядомых сучасных ватыканскіх дыпламатаў». «Мець на святкаванні такога прадстаўніка Папы - вялікі гонар для Касцёла і Беларусі», - падкрэсліў арцыбіскуп.

Паводле яго слоў, Таран у Менску плануе правесці сустрэчы на дзяржаўным і міжрэлігійным узроўнях, не выключаная і сустрэча з мітрапалітам Менскім і Слуцкім Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам.

«Мы чакаем, што ўдзел у святкаванні ў Будславе прымуць прыкладна 40-45 тыс. чалавек. Чакаецца прыбыццё ў Будслаў 3,5-4 тыс. пешых паломнікаў. Чакаецца ўдзел паломнікаў і духавенства Польшчы, Украіны, Румыніі і Італіі», - сказаў Кандрусевіч .

Абраз Маці Божай Будслаўскай з'яўляецца адной з самых шанаваных каталіцкіх святынь ў Беларусі. Паломніцтва да абраза здзяйсняецца штогод з 1991 года. У 2005 годзе, калі споўнілася 500 гадоў з дня заснавання Будслава, яно было асабліва шматлікім - тады ў Будслаў прыбыла каля 50 тысяч вернікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, з Польшчы, Украіны, Расеі і Латвіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках