18 красавiка 2024, Чацвер, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Byfly заблакаваў Хартыю'97 для карпаратыўных кліентаў

69
Byfly заблакаваў Хартыю'97 для карпаратыўных кліентаў

Дзяржаўны інтэрнэт-правайдэр парушае нават тыя законы і ўказы, якія прыдумалі самі ўлады.

Сёння раніцай у рэдакцыю charter97.org сталі паступаць паведамленні ад нашых чытачоў з інфармацыяй пра тое, што дзяржаўны інтэрнэт-правайдэр РУП «Белтэлекам» (гандлёвая марка byfly) заблакаваў сайт charter97.org для карпаратыўных кліентаў.

Гаворка ідзе не толькі пра дзяржаўныя прадпрыемствы і арганізацыі, блакаванне ў якіх ажыццяўляецца ўжо больш за два гады на падставе рашэння Генпракуратуры ў рамках указа №60. Пад блакаванне патрапілі карыстальнікі прыватных кампаній, што парушае нават тыя ідыёцкія правілы і законы, якія ўлады напрымалі ў апошнія два-тры гады.

У прэс-службе РУП «Белтэлекам» карэспандэнту charter97.org сказалі, што «не маюць да гэтага ніякага дачынення», а таксама параілі «даслаць афіцыйны запыт на пошту».

Каб паскорыць бюракратычныя працэдуры паведамляем, калі кіраўніцтва «Белтэлекама» не спыніць груба парушаць свае ж законы, мы пакідаем за сабой права звярнуцца ў міжнародныя галіновыя і праваабарончыя арганізацыі з просьбай даць ацэнку дзеянням дзяржаўнага манапаліста.

Дадатак: сайт заблакаваны не для ўсіх карпаратыўных карыстальнікаў, а толькі на некаторых падсетках. Усё яшчэ чакаем тлумачэнняў ад РУП "Белтэлекам".

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках