25 красавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія банкі таксама просяць 9 тысяч за даляр

22
Менскія банкі таксама просяць 9 тысяч за даляр

З раніцы панядзелка даляры ў многіх менскіх банках прадаюць за 9000 рублёў.

Афіцыйны курс даляра сёння складае 8840 рублёў. Камерцыйныя банкі імкнуцца выстаўляць курс продажу і куплі валюты, не выходзячы за дыяпазон плюс/мінус 2% ад афіцыйнага курсу. Такім чынам, ужо цяпер курс продажу даляра можа дасягаць 9010 рублёў, піша «Наша Нiва».

З раніцы панядзелка «Банк БелВЭБ» і «Хоум Крэдыт Банк» прадаюць даляры па 9000 рублёў.

Ненашмат ад іх адстае «Дэльтабанк» - 8990 рублёў.

У дзяржаўным «Беларусбанку» ў Менску даляры прадаюцца па 8950-8990 у залежнасці ад аддзялення.

У рэгіёнах жа сімвалічная мяжа была пераадоленая яшчэ ў выходныя.

Лепшы курс продажу ў «Банку Масква-Менск» - 8900 рублёў.

Нагадаем, два тыдні таму даляр пабіў паўтарагадовы рэкорд: 13 чэрвеня за яго давалі 8730 беларускіх рублёў. Еўра каштаваў 11660 рублёў, а расейскі рубель - 270. Такімі былі вынікі таргоў, якія прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Адзначым, што на працягу мінулага года курс даляра не паднімаўся да такой адзнакі. Толькі ў лістападзе 2011 года, адразу пасля дэвальвацыі, за амерыканскую валюту на Беларускай валютна-фондавай біржы давалі вялікую суму. Тады даляр прадаваўся за 8850 беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках