29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборную Чарнагорыі на дзве гадзіны затрымалі ў менскім аэрапорце

29
Зборную Чарнагорыі на дзве гадзіны затрымалі ў менскім аэрапорце

Чарнагорцы адмовіліся ад традыцыйнай вячэры з прадстаўнікамі Беларускай федэрацыі футбола.

Гульцы і трэнеры зборнай Чарнагорыі, а таксама прыезджыя журналісты і прадстаўнікі футбольнай асацыяцыі вымушаныя былі затрымацца на дзве гадзіны ў нацыянальным аэрапорце «Менск-2» з-за праблем з мытным афармленнем. Паміж Беларуссю і Чарнагорыяй даўно падпісанае пагадненне аб бязвізавым рэжыме, але нягледзячы на гэта зборную Чарнагорыі ў будынку аэрапорта чакаў непрыемны «сюрпрыз», піша «Прессбол».

Пасля гэтага інцыдэнту прадстаўнікі футбольнага саюза Чарнагорыі заявілі, што не будуць прымаць удзел у традыцыйнай вячэры з прадстаўнікамі беларускай федэрацыі перад таварыскай гульнёй.

Зборная Чарнагорыі сёння сустракаецца са зборнай Беларусі. Матч пройдзе ў Жодзіна, пачатак - у 18.30.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках