25 красавiка 2024, Чацвер, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмовіўся ад размеркавання? Плаці штраф з улікам дэвальвацыі

98
Адмовіўся ад размеркавання? Плаці штраф з улікам дэвальвацыі

Студэнты, якія адмовіліся ад размеркавання, павінны выплаціць дзяржаве ў 2,6 разоў больш, чым было выдаткавана на іх навучанне.

Тое, што выпускнікі ВНУ бюджэтнай формы навучання пасля заканчэння вучобы павінны адпрацоўваць кошт свайго навучання шляхам размеркавання, ведаюць усе. Таксама, як і тое, што тыя, хто адмовіўся ад яго, павінны вярнуць грошы дзяржаве. Аднак, як аказалася, вяртаць трэба намнога большую суму. Пра гэта піша чытач «Нашай Нiвы».

Яшчэ ў часы дэвальвацыі 2011 года Савет Міністраў выдаў пастанову, згодна з якой выпускнікі не могуць проста ўзяць і аплаціць менавіта столькі, колькі затраціла на іх дзяржава. Для такіх студэнтаў вынайдзены асаблівы прайс-ліст, з так званымі «карэкціровачнымі каэфіцыентамі». Яны разлічваюцца шляхам дзялення сярэднямесячнага кошту падрыхтоўкі вучня ў апошні каляндарны год вучобы на сярэднямесячны кошт падрыхтоўкі аднаго навучэнца за ўвесь перыяд вучобы.

Напрыклад, кошт навучання ў беларускіх ВНУ ў апошні каляндарны год складаў прыкладна 12 мільёнаў беларускіх рублёў. Да дэвальвацыі кошт навучання складаў прыкладна 3,5 мільёны. Разам сярэднямесячны кошт падрыхтоўкі аднаго навучэнца за ўвесь перыяд падрыхтоўкі складзе прыкладна 4,5 мільёны. Падзяліўшы 12 на 4,5, атрымліваем 2,6. Гэта і будзе каэфіцыент.

Гэта значыць, усе студэнты, якія хочуць адмовіцца ад прымусовага размеркавання і вярнуць грошы дзяржаве, павінны аддаць як мінімум у 2,6 разоў больш, чым на самай справе было выдаткавана на іх адукацыю.

Незразумела толькі тое, чаму такая ж самая схема не выкарыстоўваецца, напрыклад, для кампенсацыі страт карыстальнікам беларускіх банкаў.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках