20 красавiка 2024, Субота, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шушкевіч: Маштабы махлярства рэжыму Лукашэнкі перасягаюць усялякія межы

42
Шушкевіч: Маштабы махлярства рэжыму Лукашэнкі перасягаюць усялякія межы

За продаж Судану штурмавікоў Су-24 Беларусі пагражаюць санкцыі ААН.

Такім чынам першы кіраўнік незалежнай Беларусі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў сайту charter97.org продаж Судану беларускіх штурмавікоў Су-24.

«Я магу сказаць, што кіраўніцтва нашай краіны не дзейнічае, як кіраўніцтва цывілізаванай краіны. Яно займаецца махлярствам на самым высокім узроўні і гэтаму прыяе асаблівы характар беларускага правадыра, які звык махляваць, калі быў старшынём калгаса, і прадаўжае махляваць на пасадзе кіраўніка краіны», - мяркуе палітык.

Са слоў першага кіраўніка незалежнай Беларусі, маштабы махлярства Лукашэнкі перасягаюць усялякія межы.

«Я думаю, што гэта хвароба. Я не ведаю, адкуль гэтая хвароба ў беларускага правадыра - прыроджаная або набытая ў часы савецкай улады - але вылечыць яе звычайнымі метадамі немагчыма. За такія махінацыі Беларусі пагражаюць санкцыі ААН, і калі яны ў дачыненні да нашай краіны будуць уведзеныя, то для мяне гэта нечаканасцю не стане», - не выключае Станіслаў Шушкевіч.

Ён дадаў, што ў першым дзесяцігоддзі гэтага стагоддзя Беларусь уваходзіла ў першую дзясятку краін, якія гандлююць зброяй.

«Гэта бясспрэчныя статыстычныя звесткі. У Беларусі такой колькасці зброі няма, і наўрад ці магло б быць. Я не выключаю, што Лукашэнка дапамагаў Расеі прадаваць узбраенне ў абыход санкцый. Усялякая непрыстойнасць ў міжнародных стасунках з'яўляецца ягонай характэрнай рысай. Ён успрымае гэта, як стасункі паміж брыгадзірам і калгаснікам. Менавіта такім чынам былі сапсаваныя стасункі Беларусі з ЗША, а амерыканскі пасол быў высланы насуперак здароваму сэнсу. Лукашэнка дзейнічае такім чынам, бо гэта выгадна для ягонага партманэта», - упэўнены палітык.

Нагадаем, на авіябазе ў Судане былі выяўленыя блізу дзесяці беларускіх бамбавікоў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках