23 красавiка 2024, aўторак, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка баіцца, што яго зрынуць

157
Лукашэнка баіцца, што яго зрынуць

Дыктатар мае намер нарошчваць продаж зброі і ўмацоўваць СПА.

Пра гэта Лукашэнка заявіў на нарадзе аб далейшых кірунках будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл Беларусі, якая прайшла ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс».

«Я хацеў бы, каб сёння было сказана пра тыя лішкі ўзбраенняў, прадукцыю ваеннага прызначэння, якія знаходзяцца ва Узброеных сілах і, у прынцыпе, нам не патрэбныя ў сувязі з тым, што ідзе мадэрнізацыя ва УС, і пра тое, што мы з імі будзем рабіць», - заявіў кіраўнік.

Лукашэнка растлумачыў, што жадаючых «набыць падобныя віды ўзбраенняў дастаткова».

«Мы гэтага не хавалі. Калі мы дзесьці зможам іх рэалізаваць, то гэта трэба зрабіць, сказаў ён. - Я хацеў бы, каб усё па-гаспадарску паставіліся да лішкаў прадукцыі ваеннага прызначэння, якія ёсць ва Узброеных сілах. Ад іх, вядома ж, трэба пазбаўляцца, пакуль гэтая прадукцыя не састарэла, патрэбная камусьці», - адзначыў Лукашэнка.

Больш грошай на СПА

Кіраўнік таксама паведаміў, што Беларусь аптымізуе фінансаванне Узброеных Сіл, павялічваючы выдаткі на авіяцыю і СПА. Таксама ён паведаміў пра тое, што даручыў прыступіць да практычнай рэалізацыі дамоўленасцяў з Расеяй у гэтай сферы.

«Міністэрству абароны стаўлю задачу прыступіць да практычнай рэалізацыі дасягнутых з Расейскай Федэрацыяй дамоўленасцяў па авіяцыі і сістэмах супрацьпаветранай абароны», - сказаў Лукашэнка. Кіраўнік адзначыў, што рабіць гэта трэба з улікам вынікаў нядаўніх сустрэч з міністрам абароны Расеі і дамоўленасцяў з Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнік даручыў асаблівую ўвагу надаць дадатковаму мэтаваму фінансаванню першачарговых мерапрыемстваў па авіяцыі і сродках супрацьпаветранай абароны.

Аналізуючы канфлікты апошняга часу і войны, мы вызначылі, што галоўнае для нас сёння - гэта СПА і авіяцыя. Таму, калі гэта галоўнае звяно нашых Узброеных сіл, то першарадную ўвагу яму», - падкрэсліў Лукашэнка.

Страх страціць уладу

Кіраўнік зноў заявіў пра міжнародны ціск, які нібыта аказваецца на «непажаданыя» дзяржавы.

«Як мы і дамаўляліся раней, разглядаючы пытанні ўдасканалення Узброеных Сіл, мы заслухаем вайскоўцаў, як яны бачаць у будучыні наша войска, якое абавязана абараняць суверэнітэт і незалежнасць краіны», - адзначыў Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што любая дзяржава выбудоўвае свае Узброеныя Сілы ў залежнасці ад таго, якія міжнародныя абставіны, асабліва ў тым рэгіёне, у якім даводзіцца жыць і працаваць. На думку кіраўніка, ваенна-палітычнае становішча, асабліва за апошнія дзесяцігоддзі, сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сферы міжнародных адносін: «Іх сутнасць зводзіцца да таго, што «моцныя гэтага свету» працягваюць аказваць ціск на знешнюю і ўнутраную палітыку так званых непажаданых дзяржаў. Пры гэтым задзейнічаюцца розныя механізмы, уключаючы прымяненне ўзброенай барацьбы».

Калі пра гэта казаць у дачыненні да Беларусі, то, на шчасце, да гэтага не дайшло і наўрад ці дойдзе, лічыць Лукашэнка. Але, на яго думку, выкарыстоўваюцца іншыя меры ўздзеяння на Беларусь, перш за ўсё, з боку заходніх дзяржаў і блока НАТА, у тым ліку ЗША.

Кіраўнік падкрэсліў, што ў апошнія дні абстаноўка ў свеце развіваецца вельмі бурна і ўжо пажаданыя дзяржавы сталі непажаданымі. «Нават да смешнага даходзіць: зрынулі усё, што можна было зрынуць, па арабскай дузе - на поўначы Афрыкі і на ўсходзе. Цяпер па-новаму пачынаюць зрынаць, выступаючы міратворцамі, асабліва Еўрапейскі звяз. Вы гэта самі бачыце».

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках