25 красавiка 2024, Чацвер, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое расейцаў збілі да паўсмерці мядзведзя, спрабуючы прайсці ў польскі заапарк

113
Двое расейцаў збілі да паўсмерці мядзведзя, спрабуючы прайсці ў польскі заапарк

Жывёлу адправілі на аперацыю ў Кракаў.

Супрацоўнікі чэлябінскага металургічнага завода на адпачынку ў Польшчы збілі мядзведзя ў Татранскім нацыянальным парку, перадае агенцтва УНІАН.

Падчас экскурсіі супрацоўнікам парку паступіў сігнал. Па паведамленнях наведвальнікаў, двое мужчын моцна білі кулакамі мядзведзя.

«Вядома, мы не паверылі гэтаму паведамленню, але званкі, якія працягваліся, схілілі нас да ўмяшання», - прызналіся работнікі запаведніка.

Аднак, калі яны прыбылі на месца здарэння, то выявілі звера, які ляжаў без прытомнасці, і двух скрываўленых грамадзян РФ - Васіля Дубенку і Аляксея Паўловіча.

Як растлумачылі чэлябінцы, яны прынялі жывёлу за пераапранутага супрацоўніка парку.

«Мы не ведалі, што гэта мядзведзь. Мы хацелі толькі раз даць яму ў морду, каб адчапіўся. Ну, і пачалася бойка», - заявіў Дубенка.

У выніку мядзведзю наклалі мноства швоў, толькі дзевяць - на галаве, акрамя таго, яму выдалілі зламаны ікол. Пасля аперацыі мядзведзя па мянушцы Самсон адвезлі ў хірургічную клініку Кракава. Расейцам прыйдзецца аплаціць яго лячэнне і адказаць па законе аб ахове прыроды. Раней у Балгарыі невядомыя аблілі фарбай мядзведзіцу Свабоду. Жывёла рызыкуе страціць зрок.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках