29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КПЧ ААН зарэгістраваў новую скаргу з Беларусі

2
КПЧ ААН зарэгістраваў новую скаргу з Беларусі

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу кіраўніка Жлобінскай раённай партыі «Справядлівы свет» Валерыя Рыбчанкі на яго незаконны арышт.

«Скарга тычылася майго затрымання падчас раздачы інфармацыйных матэрыялаў 3 ліпеня 2011 года, пасля чаго рашэннем Жлобінскага раённага суда мне прысудзілі 15 сутак арышту, - кажа актывіст. - Я прайшоў усе інстанцыі ў Беларусі, а таму вырашыў далей звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН».

Скарга і каментар да яе былі дасланыя ў сакавіку 2012 і ў студзені 2013 гадоў, але толькі цяпер Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў іх пад нумарамі 2266 і 2013, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Раней Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі актывістаў апазіцыі на забарону правядзення пікетаў. Яшчэ адну, якая тычылася фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і зваротаў актывістаў у розныя інстанцыі з гэтай нагоды, у Камітэце папрасілі пракаментаваць больш падрабязна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках