20 красавiка 2024, Субота, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На змену спякоце прыйдуць ліўні, навальніцы і град

23
На змену спякоце прыйдуць ліўні, навальніцы і град

На выходных на тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы.

Якое будзе надвор'е на выходных, open.by даведаўся ў начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідраметцэнтра Змітра Рабава.

«У выходныя дні характар надвор'я ў Беларусі будзе вызначацца праходжаннем актыўнага і кантраснага атмасфернага фронту.

У суботу 10 жніўня ў многіх раёнах Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай і Менскай абласцей кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, моцныя ліўні, днём у асобных раёнах град. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15 +21 °С, максімальная днём +24 +30 °С, па паўднёвым усходзе да +33 °С.

У нядзелю 11 жніўня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, моцныя дажджы, днём пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, магчымы град. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13 +19 °С, максімальная днём +20 +26 °С; па ўсходзе ноччу +20 +22 °С, днём +27 +32 °С.

У Менску ў суботу воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +17 +19, максімальная днём +28 +30, а ў нядзелю ужо +20 +22», - сказаў Рабаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках