25 красавiка 2024, Чацвер, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жылы дом у Полацку ўзарвалі з-за пазык гаспадароў

5
Жылы дом у Полацку ўзарвалі з-за пазык гаспадароў

Крымінальная справа ўзбуджаная ў сувязі з выбухам самаробнай выбуховай прылады ў прыватным жылым доме ў Полацку.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

«Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Замах на забойства двух і больш асоб агульнанебяспечным спосабам» Крымінальнага кодэкса Беларусі», - адзначылі ва УСК.

«Устаноўлена, што сям'я, якая жыве ў пашкоджаным у выніку выбуху выбуховага прыстасавання прыватным доме, мела міжасобасны канфлікт з пэўным колам асоб з-за невяртання пазыкі. У сувязі з гэтым у адрас пацярпелых паступалі пагрозы жыццю і здароўю», - распавялі следчыя.

«Ужо акрэсленае кола падазраваных асоб. Праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне іх датычнасці да здзяйснення злачынства. Працягваецца агляд месца здарэння, спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз РБ даручанае правядзенне адпаведных экспертных даследаванняў», - адзначылі ва УСК.

Нагадаем, неўстаноўленае выбуховае прыстасаванне выбухнула з вонкавага боку аднапавярховага жылога дома па вуліцы Буйніцкага ў Полацку. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, у доме 10х12 м пашкоджаныя вонкавая частка сцяны, частка цаглянага падмурка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках